Памёр пісьменнік Анатоль Кірвель

8 траўня ў Менску памёр адзін з аўтараў часопіса “Дзеяслоў”, пісьменнік і эсэіст Анатоль Кірвель. Ён не дажыў да свайго сямідзесяцігадовага юбілею ўсяго толькі год.

Анатоль Кірвель пачаў друкавацца напрыканцы шасцідзесятых гадоў, выдаў кнігі прозы «Човен Харона», “Мармуровы воўк”, “Мёртвы горад”, «Ласінае крэда», паэтычны зборнік «Урбанія».

Анатоль Кірвель нарадзіўся ў вёсцы Вітуніцы Докшыцкага раёна ў 1939 годзе , аднак частку свайго жыцця жыў у Санкт‑Пецярбурзе. Тым не меней, нават у Расіі, Кірвель пісаў на роднай мове, кантактаваў з беларускай дыяспарай.

«Піцерскія эцюды» пісьменьніка друкаваліся ў часопісе «Дзеяслоў».

Пахавалі Анатоля Кірвеля 12 траўня на могілках у Тарасава, што пад Менскам.