Памёр пісьменнік Гюнтэр Грас
Ён нарадзіўся ў 1927 годзе ў Данцыгу (цяпер Гданьск у Польшчы). Займацца літаратурай пачаў у другой палове 50-х. Самыя вядомыя яго раманы — "Бляшаны барабан", "Кошкі-мышкі", "Маё стагоддзе". У 1999 годзе Грас атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры.
У 2006 годзе вакол імя Граса разгарэўся скандал, калі пісьменнік прызнаўся, што ў маладосці служыў у войсках Вафен-СС. Грас казаў, што не зрабіў там ніводнага стрэлу і не займаўся ваеннымі злачынствамі. Розгалас пасля гэтых заяваў змусіў пісьменніка напісаць мемуары "Цыбуліна памяці".
У 2012 годзе Ізраіль забараніў Грасу ўезд на сваю тэрыторыю, спаслаўшыся на гэтае прызнанне пісьменніка.
ПрайдзіСветУсе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг