Памёр пісьменнік Міхаіл Герчык

3 чэрвеня пасьля працяглай хваробы памёр вядомы беларускі пісьменьнік Міхаіл Герчык.

Міхаіл Навумавіч (Майсей Беньямінавіч) Герчык нарадзіўся 7 чэрвеня 1932 г. у Бабруйску ў сям’і рабочага. Скончыў Мінскую педагагічную вучэльню (1953), аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1958). Працаваў у піянерскай газеце «Зорька», быў рэдактарам на Беларускім радыё. З 1964 — рэдактар выдавецтва «Беларусь», з 1972 — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра Саюзу пісьменнікаў СССР з 1964. Напісаў раманы «…Аддаеш назаўжды», «Здабыццё надзеі», «Зброя для забойцы», аповесці «Сонечнае кола», «Вецер ірве павуцінне», «Аповесць пра залатую рыбку» ды інш. Пісаў па‑беларуску і па‑расейску, перакладаўся на польскую, баўгарскую, румынскую, латыскую, узбецкую мовы.

 3 чэрвеня выйшаў з друку яго апошні раман «Пагоня за міражом» — шматпланавы сацыяльны раман, прысвечаны самым балючым праблемам сучаснасці.