Памёр расійскі пісьменнік Валянцін Распуцін

kommersant.ru

«Ён памёр. Чатыры дні быў у коме. Вырашаецца пытанне з развітаннем і пахаваннем. Хутчэй за ўсё, развітанне будзе ў Маскве. А хаваць будуць у Іркуцку», - сказала яна.

«Ён у Маскве некалькі месяцаў. То ляжаў у шпіталі, то выпісваўся. Апошні час быў дома, пачуваўся не вельмі добра», - распавёў першы сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі Генадзій Іваноў.

У сваю чаргу, старшыня Саюза пісьменнікаў Расіі Валерый Ганічаў паведаміў, што за апошнія 10 гадоў Распуцін перанёс дзве сур'ёзныя страты. У 2012 годзе памерла яго жонка, а ў 2006 годзе загінула дачка пісьменніка.

Валянцін Распуцін нарадзіўся 15 сакавіка 1937 г. у вёсцы Аталанка Іркуцкай вобласці. Пісьменнік быў Героем Сацыялістычнай Працы, лаўрэатам Дзяржаўных прэмій СССР і Расіі.

Распуціна адносяць да прадстаўнікоў так званай вясковай прозы. Самыя вядомыя яго творы — «Развітанне з Мацёрай», «Урокі французскага», «Апошні тэрмін», «Жыві і памятай», «Пажар».

nn.by