Памёр украінскі пісьменнік Олесь Ульяненка

У ноч з аўторка на сераду памёр украінскі пісьменнік Олесь Ульяненка. Прычына смерці пакуль невядомая.

Олесь Ульяненка, чыё сапраўднае імя Аляксандр Ульянаў, нарадзіўся 8 траўня 1962 на Палтаў�?чыне.

У маладосці ён быў �?аманам у Якуціі, затым служыў у савецкіх дэсантных войсках у Нямеччыне і Афганістане.

У 2009 годзе вакол рамана Ульяненка "Жанчына яго мары" ("Жінка його мрії") разгарэўся цэлы скандал.

Так, Нацыянальная экспертная камісія па пытаннях маралі прызнала кнігу парнаграфічнай, яе выключылі з продажу. Вырак НЭК выклікаў хвалю абурэння сярод украінскай інтэлігенцыі. Аднак ужо ў красавіку 2010 раман быў перавыдадзены, а яго прэзентацыя прай�?ла ў выглядзе правакацыйнага перформансу.

Олесь Ульяненка таксама вядомы сваім раманам "Сталінка", за які ён у 1997 годзе атрымаў Малую Шаўчэнкаўскую прэмію. Усяго пісьменнік напісаў каля 20 раманаў.

Пахаванне пісьменніка пройдзе 20 жніўня. Сябры і калегі пісьменніка заклікаюць да збору сродкаў на яго хаўтуры.

prajdzisvet.org