Памяць Васіля Быкава ўшанавалі ў Мінску

Ірына Міхайлаўна Быкава, удава пісьменніка

З прамовамі выступілі празаік, Старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч, паэт Анатоль Вярцінскі, пісьменнік і перакладчык Валер Стралко.

Злева направа: Барыс Пятровіч, Ірына Быкава, Наталля Адамовіч (дачка пісьменніка Алеся Адамовіча)

Барыс Пятровіч, Анатоль Вярцінскі

Як паведаміў спадар Стралко, дэлегацыя ў складзе прадстаўнікоў Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, украінскай дыяспары ў нашай краіне таксама наведала магілу Васіля Быкава і ўшанавала памяць празаіка. Перакладчык паказаў кнігу Быкаўскіх аповесцей, якая выйшла ў перастварэнні на ўкраінскую мову, і адзначыў вялікую цікавасць нашых суседзяў да творчай спадчыны спадара Васіля.  

Падзякавала ўсім прысутным за ўвагу і павагу да Васіля Уладзіміравіча яго ўдава, Ірына Міхайлаўна Быкава.

Фота Алены Казловай

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"