Памяць Юрыя Гуменюка ўшанавалі ў Беластоку
Пісьменніца і журналістка Ганна Кандрацюк-Свярубская адзначыла, што беларуская творчая супольнасць павінна на гэтым прыкладзе зрабіць высновы:
-- Смерць Юры Гуменюка павінна адкрыць нашыя вочы на лёс творцаў. Думаю, падобнае ёсць і цяпер у нас: маем паэтаў, якія пакінутыя самі сабе, нікому не патрэбныя. Але ж варта памятаць, што яны будавалі нашу прастору, нашу годнасць.
Юры Гумянюк – гарадзенскі паэт і журналіст, трагічна загінуў 19 студзеня 2013 года на 44-м годзе жыцця. Летась, да дня нараджэння паэта, выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка” выдала найбольш поўны збор яго паэзіі -- кнігу “Назаві мяне геніем”.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг