Памяць братоў Луцкевічаў ушануюць у Вільні

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае памяці дзеячоў нацыянальнага руху, заснавальнікаў “Нашай Нівы”, братоў Антона і Івана Луцкевічаў пройдзе 5 красавіка ў Віленскай ратушы.

Антон Луцкевіч

У Літоўскім эдукалагічным універсітэце адбудзецца круглы стол «Ад мінулага да будучыні: беларускі музей імя Івана Луцкевіча».

Ва ўніверсітэце таксама запланаваная прэзентацыя кнігі Вікторыі Мурашкене “Я не магу не любіць цябе” пра першага кіраўніка паваеннай беларускай дыяспары Літвы, опернага спевака Лявона Мурашку (1924–2010). Адкрыецца экспазіцыя з фондаў музея Луцкевіча.

Гэтыя імпрэза прымеркаваная да 20-годдзя ўсталявання дыпламатычных стасункаў паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай, піша БелТА.

 

Паводле svaboda.org