"Пан Тадэвуш" перакладзены на кашубскую мову

Музей літаратуры і музыкі Кашубска-Паморскі ў Вейгерова і літаратурнае выдавецтва Maszoperia з Гданьску запрашае на прэзентацыю нацыянальнага эпасу "Пан Тадэвуш" Адама Міцкевіча. Перакладчыкам на кашубскую мову  выступіў Станіслаў Янке (Stanisław Janke).

"Задуму перакласьці “Пана Тадэвуша" на кашубскую мову варта разглядаць як беспрэцэдэнтную ініцыятыву ў кароткай гісторыі кашубскага перакладніцтва, параўнальнай  з перакладам Бібліі ", - перакананы прафесар Ежы Трэдэр.

Прэзентацыя адбудзецца 5 лістапада ў  Музеі літаратуры і музыкі Кашубска-Паморскім ў Вейгерова (Muzeum Piśmiennictwa i Muzyki Kaszubsko-Pomorskiej w Wejherowie przy ul. Zamkowej 2 a).

Даведка “lit-bel.org”: Паэму Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуша” на беларускую мову перакладалі неаднойчы. Вядомыя пераклады Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Аляксандра Ельскага, Браніслава Тарашкевіча, Язэпа Семяжона, Пятро Бітэля і  Кастуся Цвіркі.

Паводле literatura.polska.pl