Парадзіліся і ўганаравалі

22 чэрвеня адбылося чарговае паседжанне рады Брэсцкага аддзялення СБП.

З паведамленнем аб дзейнасці аддзялення выступіў ягоны старшыня Іван Мельнічук. З прапановамі і заўвагамі аб творчых планах пісьменніцкай суполкі Берасцейшчыны выступілі сябры рады Леанід Філатаў, Мікалай Аляксандраў, Лявон Валасюк і інш. Другая частка паседжання была прысвечана ўганараванню юбіляраў – Васіля і Анатоля Дэбішаў, якім акурат у гэты дзень споўнілася па пяцьдзясят гадоў. Пасля зачытання віншавальнага адраса ад імя Рады Брэсцкага аддзялення СБП, братоў-юбіляраў цёпла павіншавалі іхнія сябры і калегі па творчасці. Кіраўніцтва СБП на паседжанні прадстаўляў намеснік старшыні Эдуард Акулін.

ул. інф