Паседжанне Брэсцкага аддзялення СБП

26 лютага адбылося чарговае паседжанне Брэсцкага аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў.
Адкрыў паседжанне старшыня аддзялення Іван Мельнічук, які засяродзіў увагу на сённяшняй дзейнасці пісьменніцкай арганізацыі: падрыхтоўцы чацвёртага нумара альманаха “Жырандоля”, укладанні анталогіі перакладаў з украінскай мовы, актывізацыі працы аддзялення ў Пінску, Баранавічах, Лунінцы.
Вялася размова таксама пра аднаўленне літстаронкі ў газеце “Брэсцкі кур’ер”, падтрымку маладых літаратараў.
Па закранутых пытаннях выказаліся сябры аддзялення Мікалай Аляксандраў, Аляксей Філатаў, Васіль Дэбіш, Лявон Валасюк, Валянціна Осіпава. Закончылася паседжанне ўшанаваннем лютаўскіх юбіляраў: Міколы Сянкевіча і Алены Ігнацюк.
Свае карціны дорыць юбілярам пісьменнік і мастак Лявон Валасюк.
Удзел у працы паседжання ўзяў намеснік старшыні ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Эдуард Акулін.
Ул. інф.