Паседжанне Магілёўскага абласнога аддзялення СБП
Асобна былі згаданыя прэзентацыя літаратурнага альманаха “Брама” і выхад новай кнігі Сяргея Украінкі “9 гранаў”.
Тамара Аўсяннікава, Сяргей Украінка, Таццяна Барысік
Калегі павіншавалі Тамару Аўсяннікаву з перамогай у міжнародным конкурсе малой прозы “Колибри”, які штогод адбываецца ў г. Сумы (Україна).
Міхась Булавацкі зрабіў крытычны агляд новай “Брамы” і выказаў прапановы па ўдасканаленні працы рэдакцыйнай Рады і па падвышэнні крытэрыяў адбору твораў у наступны выпуск альманаха.
Мікола Яцкоў, Віталь Еўмянькоў, Міхась Булавацкі
С. Украінка і М. Булавацкі больш падрабязна распавялі свае ўражанні пра Міжнародны паэтычны фестываль памяці Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”.
Дзмітрый Зелянеўскі (Быцін)
На пасяджэнні адбылося знаёмства з магілёўскім літаратарам Дзмітрыем Зелянеўскім (Быціным), які падаў заяву на ўступленне ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Сябры арганізацыі вырашылі даць гэтаму аўтару рэкамендацыю абласнога аддзялення СБП.
Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП
Фотаздымкі Віталя Васількова