Паседжанне Рады ГА "СБП" у верасні

Былі разгледжаны заявы кандыдатаў на ўступленне ў СБП. У сябры арганізацыі былі прынятыя пісьменнікі Мікалай Аляхновіч, Мікола Мілаш, Іван Сачук, Сяргей Шапран.

На паседжанні прысутнічалі сябры Рады ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", кіраўнікі абласных аддзяленняў СБП. Была абмеркавана падрыхтоўка літаратурных альманахаў "Ратуша" (Віцебск), "Жырандоля" (Берасце), "Палац" (Гомель), "Новы Замак" (Гродна) і "Брама" (Магілёў), а таксама разгледжаны іншыя пытанні дзейнасці абласных аддзяленняў.  

Быў заслуханы даклад, зроблены па выніках сацыялагічнага даследавання, прысвечанага маніторынгу культуры чытання ў Рэспубліцы Беларусь. 

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"