Паседжанне магілёўскага аддзялення

Сябры аддзялення і намеснік старшыні СБП Эдуард Акулін.
2 верасня прайшло чарговае пасяджэнне магілеўскага аддзялення ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Старшыня аддзялення Мікола Яцкоў зрабіў справаздачу аб тым, што было зроблена за мінулыя 4 месяцы. Была абмеркавана дзейнасць літаратурна-інфармацыйнага выдання аддзялення - бюлетэня “Дняпроўская строма” і выказаны пажаданні па яго далейшым развіцці. Прысутныя заслухалі выступленне Таццяны Барысік, якае мае жаданне ўступіць у шэрагі Саюза беларускіх пісьменнікаў, абмеркавалі яе творчасць і адзінагалосна рэкамендавалі яе для ўступлення ў СБП. У пасяджэнні ўзяў удзел намеснік старшыні СБП Эдуард Акулін.
Фелікс Шкірманкоў, Таццяна Барысік, Эдуард Акулін.
Ул. інф.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг