Паслы замежных краін агучылі вершы Купалы

У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылася вечарына, на якой паслы замежных краін у Рэспубліцы Беларусь прачыталі вершы Купалы ў перакладзе на мовы сваіх краін.

Фота: Сяргей Плыткевiч, tio.by
Дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы Алена Ляшковіч адкрывае чытанні

Як вядома, гэты год у Беларусі праходзіць пад знакам Янкі Купалы і Якуба Коласа. Творчасць Янкі  Купалы перакладзена больш чым на 100 сусветных моў. Адзін толькі верш "А хто там ідзе?" да нядаўняга часу быў перакладзены на 82 мовы. Учора адным перакладам у творчай спадчыне паэта пабольшала: на славацкую мову славуты верш "А хто там ідзе?" пераклаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мар’ян Сэрватка.

Вечар пачаў нядаўні міністр культуры, а цяпер Прызначаны Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы Павел Латушка. Ён распавёў прысутным, что ўжо нават пачаў вучыць верш "Бацькаўшчына" на французскай мове, каб данесці творчасць паэта да краіны, дзе будзе прадстаўляць Беларусь, але пакуль што яшчэ не гатовы прачытаць яго публіцы.

Фота: Сяргей Плыткевiч, tio.by
Таму ён чытаў на беларускай:
"І прыйдзе новых пакаленняў
На наша месца грамада"…
Фота: Сяргей Плыткевiч, tio.by
Саветнік-Пасланнік Пасольства Фэдэратыўнай Рэспублікі Германіі ў Рэспубліцы Беларусь Петэр Дэттмар
На хіндзі паэта прачытаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Манож Кумар Бхарці:
Фота: Сяргей Плыткевiч, tio.by
Ізноў па-беларуску Купала прагучаў з вуснаў Анатоля Бутэвіча, які ўзначальваў беларускае пасольства ў Румыніі ў 1998 – 2000 гг.:
Фота: Сяргей Плыткевiч, tio.by
"А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю,
А куды ж нясуць напаказ сваю?"
 
Фота: Сяргей Плыткевiч, tio.by

А спявачка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Ірына Гаўрылковіч Купалу нават спела!
Фота: Сяргей Плыткевiч, tio.by
Зала была надзвычай уважлівая
  
Па-англійску прысутныя пачулі паэта ад Часовага Паверанага ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Ітана Голдрыча
Фота: Сяргей Плыткевiч, tio.by
і Часовага Паверанага ў справах Велікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь Джыма Казенса.
Фота: Сяргей Плыткевiч, tio.by
Першы сакратар Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Мін:
Фота: Сяргей Плыткевiч, tio.by
З перакладам на японскую пазнаёміла студэнтка БДУ Сіоры Кіясава,
Фота: Сяргей Плыткевiч, tio.by
па-таджыкску верш прагучаў у выкананні Часовага Паверанага ў справах Рэспублікі Таджыкістан ў Рэспубліцы Беларусь Фірузы Касімавай,
Фота: Сяргей Плыткевiч, tio.by
а на іспанскай яго пачулі ад першага сакратара Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Ёханы Рупа.
Фота: Сяргей Плыткевiч, tio.by
… de la paz – прыгожа, згадзіцеся!
 
Вельмі прыгожа гучаў беларускі паэт і па-сербску – пра "облацэ і міслі" – чытаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь Стоян Еўціч.
Фота: Сяргей Плыткевiч, tio.by
Зусім іншым было ўспрыняцце верша на в’етнамскай мове. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам у Рэспубліцы Беларусь Данг Хыу Чан.
Фота: Сяргей Плыткевiч, tio.by
На турэцкай "А хто там ідзе?" прачытала трэці сакратар Пасольства Рэспублікі Турцыя ў Рэспубліцы Беларусь спадарыня Хандэ Каршыкая-Эрсой,
Фота: Сяргей Плыткевiч, tio.by
на малдаўскай – Часовы Павераны ў справах Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь Георге Солтан,
Фота: Сяргей Плыткевiч, tio.by
на чэшскай – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Чэхія ў Рэспубліцы Беларусь Йіржы Карас.
Фота: Сяргей Плыткевiч, tio.by
У рэшце рэшт, са сваім перакладам верша пазнаёміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мар’ян Сэрватка. Ён расказаў, што пасля таго, як зрабіў пераклад, нават у сне ўбачыў беларускага песняра!
Фота: Сяргей Плыткевiч, tio.by
І пераклад, трэба адзначыць, атрымаўся вельмі сугучны арыгіналу!
Фота: Сяргей Плыткевiч, tio.by
Намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэвуш Стружэцкі заклікаў спадароў дыпламатаў пакінуць для архіва музея вершы, якія яны прачыталі, са сваімі аўтографамі.
Фота: Сяргей Плыткевiч, tio.by
А Павел Латушка павязе ў Францыю памяць пра "паэта-сейбіта, патрыёта, грамадзяніна"!
  
Моў гучала шмат, але ўсе цудоўна паразумеліся: усіх выдатна аб’ядналі мова і словы Купалы!
Наталля Плыткевiч, фота: Сяргей Плыткевiч, www.tio.by