Паспрабуй свае сілы, малады пісьменнік!

Нагадваем, што працягваецца конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс” (па спасылцы чытайце падрабязней пра ўмовы конкурсу).

Свае паэтычныя ці празаічныя творы альбо пераклады вы можаце дасылаць на адрас sbp@lit-bel.org, абавязкова (!) пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”. У лісце напішыце сваё імя, прозвішча, дату нараджэння, нумары тэлефонаў, па якіх з вамі можна звязацца, ды e-mail.

На конкурс ужо даслана багата заявак, не прапусціце магчымасць паспрабаваць свае сілы і вы!

Адказваем на папулярныя пытанні, якія ўдзельнікі задаюць арганізатарам:

На якой мове мусяць быць творы?

Да ўдзелу мы прымаем уласныя творы маладых пісьменнікаў на беларускай і рускай мовах, а таксама пераклады з замежных моў на беларускую, твораў беларускіх пісьменнікаў — на рускую.

Ці можна ўдзельнічаць у некалькіх намінацыях?

Можна.

Якім мусіць быць аб’ём конкурснага тэксту?

Аб’ём мы не абмяжоўваем.

Ці можна дасылаць на конкурс тэксты, якія ўжо недзе друкаваліся?

Не варта. На конкурс мы чакаем ад вас новых тэкстаў.

 

 ***

Конкурс “Экслібрыс”  прысвечаны класікам беларускай літаратуры, юбілеі якіх адзначаюцца ў 2012 годзе.  У 2012-м споўніцца 200 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Багрыма, 130 — Якуба Коласа і Янкі Купалы, 125 — Алеся Гаруна і  Цішкі Гартнага, 100 — Максіма Танка, 95 — Янкі Брыля, 75 споўнілася Міхасю Стральцову...

Па сканчэнні конкурсу пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” пачне працаваць Школа маладых літаратараў.

 

Прэсавая служба СБП