Пасяджэнне Магілёўскага абласнога аддзялення СБП прайшло 30 сакавіка

“Круглы стол” удзельнікаў пасяджэння. Тамара Аўсяннікава.

У прыватнасці, М. Яцкоў распавёў пра сумесную паездку прадстаўнікоў магілёўскіх арганізацый у Смаленск і пра творчыя сустрэчы, якія там адбыліся.

Міхась Булавацкі, Яраслаў Клімуць, Мікола Яцкоў.

Старшыня рэдакцыйнай рады альманаха “Брама” Яраслаў Клімуць паведаміў, што праца над чарговым выпускам працягваецца, і склад удзельнікаў пашыраецца.

Фелікс Шкірманкоў. Алена Лаўранцова і Аляксей Карпенка.

Таксама была агучана інфармацыя пра пачатак падрыхтоўкі кнігі ўспамінаў пра вядомага магілёўскага тэатральнага рэжысёра і грамадскага дзеяча Валянціна Ермаловіча, і было прапанавана ўсім, хто ведаў гэтага чалавека, далучыцца да стварэння кнігі.

Былі таксама разгледжаны іншыя пытанні дзейнасці абласнога аддзялення.

Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП

Фотаздымкі Алы Яцковай і Віталя Васількова