Пасяджэнне Магілёўскага абласнога аддзялення СБП прайшло 28 верасня

Міхась Булавацкі, Мікола Яцкоў. Яраслаў Клімуць, Сяргей Украінка, Таццяна Барысік.

Старшыня рэдакцыйнай рады літаратурнага альманаха “Брама” Яраслаў Клімуць паведаміў, што праца па па ўкладанні другога нумара завершана.

Таццяна Барысік распавяла пра  сумесны праект СБП і Магілёўскага аддзялення ТБМ імя Ф.Скарыны ў межах Тыдня роднай мовы.

Сяргей Украінка адзначыў, што творчыя і сяброўскія стасункі паміж Магілёўскім аддзяленнем СБП і Смаленскім аддзяленнем Саюза расійскіх пісьменнікаў станоўча развіваюцца. У прыватнасці, у новым нумары “Брамы” будуць надрукаваны пераклады на беларускую мову смаленскіх літаратараў, а ў Смаленску падрыхтавана да друку кніга твораў С.Украінкі ў перакладзе на расейскую мову.

Яраслаў Клімуць. Таццяна Барысік, Міхась Булавацкі.

Міхась Булавацкі звярнуў увагу прысутных на малавядомы факт з біяграфіі Васіля Быкава, калі ў часы выпрабаванняў яго безумоўна падтрымаў наш зямляк, вядомы пісьменнік і літаратуразнаўца Рыгор Бярозкін. Былі разгледжаны іншыя пытанні дзейнасці абласнога аддзялення.

Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП