Пасяджэнне Рады ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Выступае Старшыня СБП Барыс Пятровіч

Новымі сябрамі СБП сталі: паэтэса Яніна Грыгаровіч, публіцыст Мікалай Ермакоў, паэтка Наста Кудасава, публіцыст і перакладчык Вольф (сапр. Уладзімір) Рубінчык.

Новай старшынёй Прыёмнай камісіі абраная Аксана Спрынчан, была ўведзеная ў сябры Прыёмнай камісіі Ірына Багдановіч.

Злева направа: (далей) Віктар Казько, Алесь Разанаў, (бліжэй) Мікола Яцкоў, Уладзімер Арлоў 

Пра дзейнасць абласных аддзяленняў СБП расказалі памочнік Старшыні СБП Усевалад Сцебурака, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Анатоль Бароўскі, Берасцейскага абласнога аддзялення Іван Мельнічук, Магілёўскага абласнога аддзялення Мікола Яцкоў. Былі разгледжаны іншыя пытанні функцыянавання арганізацыі.

Фота: Алена Казлова

Прэсавая служба СБП