Пасяджэнне Рады ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" прайшло 26 сакавіка
Дата публікацыі: 26.03.2014
4789
Барыс Пятровіч, Сюзанна Паўкштэла і Наталля Гардзіенка, адна з ініцыятараў стварэння секцыі нон-фікшн
На пасяджэнні прайшоў прыём у сябры СБП, была заслухана інфармацыя Старшыні пра дзейнасць грамадскай арганізацыі за апошнія паўгода, абмеркавана стварэнне секцыі нон-фікшн і таварыства ўкраінскай літаратуры пры СБП.
Ініцыятарка стварэння таварыства ўкраінскай літаратуры Наталка Бабіна
Леанід Дайнека і Барыс Пятровіч
Віктар Казько
Анатоль Вярцінскі з кнігай Кацярыны Оаро "Сарочае радыё" і Васіль Зуёнак
Новымі сябрамі ГА “СБП” сталі Валянцін Дубатоўка, Алег Наважылаў і Кацярына Оаро.
Лявон Баршчэўскі
Асобна была адзначана неабходнасць стварэння Камісіі па захаванні спадчыны і ўшанаванні памяці Рыгора Барадуліна.
Тэкст ВТ, фота Алены Казловай
Прэсавая служба СБП