Павел Ляхновіч і Алесь Камоцкі выступяць у Полацку 19 сакавіка

19 сакавіка ў Полацкім цэнтры рамесніцтваў і нацыянальных культур (вул. Ніжне-Пакроўская, 27) адбудзецца прэзентацыя кнігі Паўла Ляхновіча “Зялёны дуб”.


Падчас імпрэзы госці змогуць пачуць песні ў выкананні легендарнага беларускага барда Алеся Камоцкага. А тыя, хто дадуць найлепшыя адказы на пытанні віктарыны, атрымаюць прызы ад культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Пачатак у 17.30. Уваход вольны.

budzma.org