Павел Ляхновіч і Віктар Сазонаў прэзентавалі свае кнігі ў Мінску

11 снежня ў кнігарні "логвінаЎ" адбылася прэзентацыя кніг "Зялёны дуб" пінчука Паўла Ляхновіча і "Сандалі мітрапалітыка" – гродзенца Віктара Сазонава. Імпрэза проходзіла ў межах грамадска-культурнай кампаніі "Будзьма беларусамі". Павел Ляхновіч і Віктар Сазонаў разыгралі сярод наведвальнікаў прызы. Гледачоў было больш за дваццаць чалавек, сярод іх вядомая паэтка Аксана Спрынчан.

Прэзентацыя праходзіла ў нязмушанай абстаноўцы, прысутныя актыўна цікавіліся зместам кніжак, абставінамі, што натхнілі аўтараў на напісанне твораў, эпізодамі з біяграфій Ляхновіча і Сазонава.

У перапынках гучалі песні ў выкананні Зміцера Бартосіка.

budzma.org