Павел Ляхновіч і Віктар Сазонаў выступілі ў Гародні
Дата публікацыі: 29.01.2013
3951

25 студзеня ў гарадзенскай мастацкай галерэі “Крыга” адбыліся прэзентацыі кніг сяброў СБП — Паўла Ляхновіча “Зялёны дуб” і Віктара Сазонава “Сандалі мітрапалітыка”.
Імпрэзу, якая праводзілася ў межах грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, наведалі блізу сарака чалавек. Сярод наведвальнікаў была праведзена віктарына, пераможцы якой атрымалі прызы.
Павел Ляхновіч і Віктар Сазонаў прадставілі кнігі, распавялі пра сябе, адказалі на пытанні. Імпрэзу завяршылі некалькі беларускіх песень у выкананні Уладзіміра Хільмановіча.
Падзяліцца
13.02.2021 15:00
159
0
12.02.2021 18:00
124
0
19.01.2021 20:00
212
0
Электронная пошта: SBP@LIT-BEL.ORG
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг