Пайшла з жыцця Ганна Вольская. Ёй было 40 гадоў

Ганна Вольская нарадзілася 11 чэрвеня 1975 года.

Скончыла Інстытут культуры. У 1995-1996 гадах працавала ў рэкламным аддзеле легендарнага «Радыё 101.2», дзе і пазнаёмілася з будучым мужам. У шлюбе у іх нарадзілася дачка Адэля, якой сёння споўнілася 18 гадоў.Ганна пэўны час была дырэктарам гурту N.R.M., з’яўлялася нязменным прадзюсарам музычнага праекта «Крамбамбуля» і сольных альбомаў Лявона Вольскага, выступала суаўтаркай сцэнару, прадзюсарам і нават акторкай у некалькіх праектах для тэлеканала «Белсат» («Снежны завулак», «Назад у будучыню»). Сябра ГА «БАЖ» з 2009 года.

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" смуткуе разам з роднымі і блізкімі спадарыні Ганны і выказвае ім шчырыя спачуванні.