Пайшоў з жыцця паэт Ігар Канановіч. Развітанне адбудзецца 21 чэрвеня

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", сябры і аднадумцы выказваюць глыбокія спачуванні родным і блізкім Ігара. Смуткуем разам з вамі. Трагічны сыход Ігара -- вялікая страта і для нас, і для Беларусі.

Ігар Канановіч нарадзіўся 22 ліпеня 1983 года ў Клецку. У 2000 годзе скончыў Заастравецкую СШ Клецкага раёна. У 2003 годзе паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Пасля заканчэння ў 2008--2013 гадах працаваў настаўнікам беларускай і рускай моў у школах Клецкага раёна. Пазней жыў і працаваў у Мінску.

Публікавацца пачаў у 2006 годзе. Друкаваўся ў часопісах "Дзеяслоў" і "Верасень", газетах "Літаратура і Мастацтва", "Настаўніцкая газета" ды іншых. Аўтар паэтычнай кнігі "Астэроід".  

Развітанне з Ігарам адбудзецца заўтра, 21 чэрвеня, на яго малой радзіме, па адрасе: горад Клецк, вул. Перамогі, д. 93 кв. 28.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"