Пайшоў з жыцця польскі перакладчык Быкава — Ежы Літвінюк

 

 У Варшаве на 90-м годзе жыцця памёр польскі перакладчык Ежы Літвінюк. Ён перакладаў з фінскай, эстонскай, латышскай, рускай, украінскай і беларускай моваў.

 

Памёр польскі перакладчык Быкава — Ежы Літвінюк
Самым значным перакладчыцкім дасягненнем Літвінюка лічыцца пераклад фінскага эпасу «Калевала».

 

З беларускай мовы Літвінюк пераклаў, сярод іншага, аповесці Васіля Быкава «Круглянскі мост», «Дажыць да світання», «Трэцяя ракета», «Абеліск» (з двума іншымі перакладчыкамі). Быў адным з перакладчыкаў дакументальнай кнігі «Я з вогненнай вёскі». Пераклаў вершы Максіма Танка, Рыгора Барадуліна і іншых для паэтычных анталогій «Nie chyliłem czoła przed mocą» і «Suplement poetycki ze współczesnej liryki białoruskiej».

nn.by