Пайшоў з жыцця стваральнік "Вялікага слоўніка беларускай мовы"

Даследчык беларускай мовы, ён не меў філалагічнай адукацыі: закончыў хімічны факультэт БДУ. Шмат гадоў Піскуноў быў праграмістам. Вынікам яго працы стала праграма праверкі беларускай арфаграфіі "Літара" (2004). Таксама ён удзельнічаў у стварэнні электроннага слоўніка беларускай мовы "Парадыгма" (2009).
Апошняй яго значнай працай стаў "Вялікі слоўнік беларускай мовы". У ім амаль 223 тысячы лексічных адзінак. Слоўнік створаны на аснове электроннай базы шляхам апрацоўкі велізарнага тэкставага масіву — больш за 70 мільёнаў словаўжыванняў з 2300 літаратурных крыніц.
Выказваем спачуванні родным і блізкім Фёдара Піскунова.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг