Пераклад кнігі Барыса Пятровіча адзначаны ўкраінскай літаратурнай прэміяй

Экспертамі конкурсу "Кніга года 2015 «Глиняний кот»" былі прадстаўнікі Нацыянальнага саюзу пісьменнікаў Украіны, Інстытуту літаратуры НАН Украіны імя Т. Шаўчэнкі, Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэтут імя Т. Шаўчэнкі, Нацыянальнага музею літаратуры Украіны і газеты "Дзень": Аляксандр Астаф'еў, Надзея Гаўрылюк, Валерый Герасімчук, Уладзімір Даніленка, Карына Дарашэнка, Паўліна Дунай, Наталля Ержыкіўска, Святлана Краўчанка, Вано Кругер, Васіль Трубай, Лілія Чорна, Мар'яна Шапавал, Станіслаў Шаўчэнка.

У рэйтынгавай акцыі прынялі ўдзел видавецтвы «Клуб сімейного дозвілля», «А-БА-БА-ГА-ЛА-МА-ГА», «Смолоскип», «Український письменник», Видавництво «Старого Лева», «Ранок», «Веселка», «Юніверс», «Просвіта», «Український пріоритет», «Криниця», «Поліграфсервіс», «Самміт-книга» та «Видавництво Жупанського». 

У намінацыі пераклад былі адзначаны прэміяй Аляксандр Дабравольскі за пераклад рамана Джэймса Джойса "Уліс" (Видавництво Жупанського, 2015. – 732 с.); Максім Стрыха – за пераклады выбранай лірыкі з дзевяці моваў (Український письменник, 2015. – 724 с.); Наталля Сідзячэнка за пераклад з польскай мовы эсэ Чэслава Мілаша "Зямля Ульра" (Юніверс, 2015. – 248 с.); Наталля Куліш за пераклад з беларускай мовы кнігі аповесцяў Барыса Пятровіча «Спочатку була темрява» (Український пріоритет, 2015. – 374 с.).

Поўны спіс пераможцаў ва ўсіх намінацыях можна прачытаць на сайце Нацыянальнага Саюзу пісьменнікаў Украіны.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"