Перакладчыкаў запрашаюць у Арменію
Форум ладзіцца пад эгідай Міністэрства культуры Рэспублікі Арменія пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД (МФГС).
Тэмы VII Форуму:
Рэпрэзентацыі нацыянальнай фальклорнай спадчыны ў іншамоўных культурных традыцыях;
Асаблівасці перакладу як класічных фальклорных жанраў (казкі, прымаўкі, прыказкі, песні і г.д. ), так і сучаснага гарадскога фальклору ;
Фальклор і дзіцячая літаратура: перакладчыцкі і выдавецкі дыскурсы;
Асобную ўвагу мяркуецца надаць распазнаванню і адэкватнаму перакладу фальклорных элементаў у кантэксце постмадэрнісцка
Падчас працы форуму мяркуецца правядзенне майстар-класаў, семінараў, прэзентацый, чытанняў.
У прыватнасці, прапануецца правядзенне круглых сталоў і семінараў на наступныя тэмы:
“Дзіцячая літаратура і фальклор “;
”Фальклор у сучаснай літаратуры “;
“Прасоўванне перакладной літаратуры”
Вітаюцца заяўкі ад перакладчыкаў, выдаўцоў, літаратурных агентаў, ілюстратараў ды інш.
Умовы ўдзелу ў VII Форуме перакладчыкаў і выдаўцоў краін СНД і Балтыі гл. ТУТ.
Для ўдзелу ў VII Форуме перакладчыкаў і выдаўцоў краін СНД і Балтыі арганізатары прапануюць запоўніць і даслаць у Аргкамітэт да 15 верасня ЗАЯЎКУ, якую можна спампаваць тут:
Аб канчатковым рашэнні Аргкамітэту Вам будзе паведамлена да 30 верасня 2013.
Кантакты:
Тэл.: (374 10) 567102, (374 77) 026676, (374 91) 412770, (374 91) 003912
Факс: (374 10) 567102 (з пазнакай: VII Форум переводчиков и издателей)
Заяўку прапануюць накіроўваць на электронны адрас: info@twunion.co
Прэсавая служба СБП паводле інф. аргкамітэту VII Форуму перакладчыкаў і выдаўцоў краін СНД і Балтыі