Пераклады бітнікаў — літаратурны конкурс!

Часопіс “ПрайдзіСвет” абвяшчае конкурс мастацкага перакладу, прысвечаны новаму нумару выдання.
Наступнай тэмай “ПрайдзіСвета” былі абраныя творы амерыканскіх паэтаў, празаікаў, музыкаў 50-70-х гадоў мінулага стагоддзя і блізкіх ім па духу творцаў з іншых краін свету. Ален Гінзберг, Джэк Керуак, Ўільям Бероўз, Рычард Бротыган, Чарлз Букоўскі, Кен Кізі ды іншыя бітнікі і калябітнікі будуць гэтым разам у цэнтры нашай перакладчыцкай увагі.
На конкурсны пераклад прапануюцца англамоўныя вершы Лоўрэнса Ферлінгеці, Чарлза Букоўскі, Дэніз Левертаў і Рычарда Бротыгана, для франкафонаў — тэкст песні Сержа Генсбура.
Арганізатары ўдакладняюць, што для ўдзелу ў конкурсе няма ўзроставых абмежаванняў. Вітаюцца заяўкі і сталых перакладчыкаў, і тых, хто толькі спрабуе сябе ў літаратурным перакладзе.
Спампаваць тэксты для перакладу можна ТУТ:
Дасылаць пераклады варта да 7 кастрычніка на электронны адрас рэдакцыі rada@prajdzisvet.org, пазначыўшы ў тэме ліста “Конкурс”.
Найлепшыя пераклады будуць надрукаваныя на электронных старонках новага нумару “ПрайдзіСвета”.
Паводле prajdzisvet.org