Пераможцы «Дэбюта» выступілі ў Полацку
Сёлета ў сакавіку былі абвешчаны лаўрэаты і прызёры Літаратурнай прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча, заснаванай Саюзам беларускіх пісьменнікаў, Беларускім ПЭН-Цэнтрам і фондам "Вяртанне". На гэты раз пры падтрымцы фонда "Вяртанне" лаўрэаты правялі шэраг сустрэч у рэгіёнах, не жадаючы спыняцца выключна на мінскай публіцы. Так, адбылося некалькі сустрэч у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. Нядаўна ж "дэбютанты" наведалі Полацк.
Старажытны горад прадаставіў лаўрэатам памяшканне найвядомейшага свайго Музею беларускага кнігадрукавання. У залі сабралося некалькі дзясяткаў палачанаў, якія з цікавасцю паслухалі выступы менскіх гасцей.
Сюзанна Паўкштэла прадставіла свой пераклад літоўскага пісьменніка Альвідаса Шляпікаса
Міхал Бараноўскі і Уладзімір Садоўскі
Здымак на памяць
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", здымкі Андрэя Янушкевіча: фэйсбук фонда "Вяртанне"