Першая кніга Паўла Анціпава ўжо ў кнігарні

У выдавецтве “ЛогвінаЎ” выйшла дэбютная кніга мінчука Паўла Анціпава “Дипломная работа”.
Кніга змяшчае ўласна аўтабіяграфічную
аповесць “Дипломная работа” (прыгоды на
пусты страўнік беларускага літаратара ў Маскве), а таксама колькі апавяданняў. Сустрэча з ужо вядомымі
анціпаўскімі героямі – бабкай Каліласкай
і Леніным гарантаваная! Кнігу ўжо
можна купіць у кнігарні “ЛогвінаЎ”.
ПАВАЛ АНЦІПАЎ (Павел Антипов). Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Мінску, дзе
скончыў эканамічны універсітэт і “Беларускі калегіум”. Вучыўся таксама ў
Літаратурным інстытуце імя Горкага ў Маскве. Жыве ў Мінску. Сваімі настаўнікамі
ў літаратуры лічыць Набокава і Флабера. Першая публікацыя – “Апавяданні пра
Мінск і яго метрапалітэн” − адбылася
ў 2005 годзе ў часопісе “Дзеяслоў”.
Павел Анціпаў − лаўрэат літаратурных конкурсаў ПЭН-цэнтра Беларусі: ім.
Уладзіміра Караткевіча (2005), ім. Карласа Шэрмана (2009), а таксама фіналіст
“Ілля-прэміі” (2006) і конкурсу “Чацвераногая варона” імя Данііла Хармса (2007,
2008). У 2011 годзе ўвайшоў у лонг-ліст
прэміі "Дэбют" з цыклам апавяданняў.
Паводле lohvinau.livejournal.com