Першая лекцыя і майстар-клас у Школе маладога пісьменніка

У мінулую сераду 10 кастрычніка прайшлі першыя
заняткі ў Школе маладога пісьменніка.
Першую лекцыю правёў пісьменнік, літаратуразнаўца, крытык Пятро Васючэнка, выкладчык і навучэнцы школы пагаварылі пра сутнасць прозы, яе адрозненне ад паэзіі. Пятро Васючэнка падзяліўся сваёй формулай генія, “які заўжды кажа болей, чым хацеў сказаць”. Таксама адбылася гутарка пра тое, ці могуць літаратурныя творы праграмаваць рэчаіснасць.
Пасля лекцыі прайшоў майстар-клас Алеся Разанава. Для сваёй сустрэчы з навучэнцамі паэт абраў форму дыялога, паслухаў і пракаментаваў іх вершы, адказаў на шматлікія пытанні.
Прэсавая служба СБПУсе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг