Першы ў Беларусі помнік Максіму Танку адкрыюць 6 лістапада ў Мядзелі
Дата публікацыі: 27.10.2014
3627

Максім Танк
Пра гэта парталу Край.бай распавяла начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Мядзельскага райвыканкама Ірына Пазняк.
У мерапрыемстве возьмуць удзел работнікі раённага выканаўчага камітэта, музейныя работнікі. Плануецца таксама прысутнасць вядомага мядзельца — мастака Васіля Шаранговіча.
У гэты ж дзень у раёне старога ваенкамата (вуліца Крупскай) пройдзе закладка капсулы пад будаўніцтва дома-музея Максіма Танка.
Пасля афіцыйнай часткі ўсіх чакае канцэрт, які пройдзе ў Гарадскім доме культуры.
nn.byПадзяліцца
20.04.2021 18:00
47
0
13.04.2021 18:00
146
0
06.04.2021 18:00
83
0
Электронная пошта: SBP@LIT-BEL.ORG
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг