Першы фестываль моў пройдзе ў Мінску

Упершыню ў Мінску пройдзе фэст моў — культурна-асветніцкае мерапрыемства, прысвечанае мовам і мовазнаўству. На працягу аднаго дня наведвальнікаў фестывалю чакаюць аповеды пра больш за 30 розных моў свету — старажытных і сучасных, рэдкіх і распаўсюджаных, а таксама некалькі папулярных лекцый на лінгвістычную тэматыку. Чакаюцца лекцыі пра ірландскую, карэйскую, старажытнагрэцкую, ісландскую, фарсі, хіндзі ды іншыя мовы. 

Распавядаць пра мовы будуць студэнты, аспіранты і выкладчыкі філалагічнага факультэта і факультэта міжнародных адносін БДУ і розных факультэтаў МДЛУ, выкладчыкі Інстытута лінгвістыкі РДГУ (Масква), а таксама лінгвісты і спецыялісты па некаторых мовах з Мінска, Масквы, Санкт-Пецярбурга і Кіева.

Імпрэза адбудзецца на філалагічным факультэце БДУ (вул. К. Маркса, 31). Пачатак 11:00. Уваход вольны. Падрабязней на сайце фестывалю. 

Generation.by