Першы паэтычны пленэр у Маркаве — памяці Таццяны Сапач

Удзельнікі змогуць пазнаёміцца зь непаўторнай сапачаўскай паэзіяй ды стварыць уласнае, разам зь лектарамі ды гідамі па Маладэчанскім краі адкрыюць для сябе “цэлую скрыню вершаў” рэпрэсаваных у 40-я маркаўскіх паэтаў ды мэдытатыўнае хараство ўзгоркаў на гістарычным шляху Вільня-Менск. Праграма сінтэтычная, апроч заняткаў са словам удзельнікаў чакаюць краязнаўчыя вандроўкі, майстар-клясы, гульні, экскурсія ў палац Агінскіх, лес Зьвярынец і рачулка Гадзяя.

Удзел бясплатны, пражываньне-харчаваньне за кошт арганізатараў, умовы не спартанскія, але вандроўныя, начоўкі ў намётах. Да ўдзелу запрашаюцца паэты, якія лічаць сябе маладымі. Інфармацыю пра сябе і ўласныя вершы просім дасылаць на скрынку plenervyraj@gmail.com да 15 жніўня, але чым раней, тым лепш.

Паводле прэс-рэлізу