Першыя Мілашоўска-Мілашаўскія чытаньні

Паэтычны тэатар "Арт.С" прадстаўляе Першыя Мілашоўска-Мілашаўскія чытаньні. 

Калі трошкі пастарацца і добра падумаць над сутнасьцю падзеяў і зьяў, то высьветліцца: усе дарогі вядуць ня ў Рым, а ў Беларусь! Чарговае сьведчаньне гэтаму - гісторыя сям'і нобэлеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша. Пад яго зоркай мінае ў Эўропе гэты год. А пісьменьніца-казачніца Алена Масла, ураджэнка вёскі Мілашова, прапануе гледачам паэтычнага тэатра "Арт.С" разблытаць клубок таямніц, каб даведацца пра беларускія карані Чэслава Мілаша. 

У вечарыне бяруць удзел: Адам Мальдзіс, Сяргей Панізьнік, Міхась Скобла, Людміла Рублеўская, Натальля Бучынская, Марына Весялуха, Аксана Спрынчан. 

Сьпяваюць і граюць: Яраш Малішэўскі, Алена і Юля Хахелі. 
Аздабляюць вечарыну малюнкі і вершы вучняў Мілашоўскай школы. 

Пад зоркай Мілаша зьбірае выступоўцаў і гледачоў Алена Масла. 
Казачна-паэтычны настрой вечарыне гарантаваны! 
Прыходзьце - не пашкадуеце!

15 лістапада а 18.00 у бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12а).

rv-blr.com