Першыя кнігі для беларускай бібліятэкі ў Таліне
На сайце
грамадскай бібліятэкі імя Уладзіміра Караткевіча ў Талліне з’явілася
першая інфармацыя пра збор кніг для фондаў першай беларускай бібліятэкі ў
Эстоніі.
У прыватнасьці паведамляецца, што на просьбу аб дапамозе ў зборы кніг адгукнуліся:
калектыў Іванаўскай РЦБС Берасцейскай вобласці;
калектыў і чытачы Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Каладзеева;
амбасада Рэспублікі Беларусь у Эстоніі;
група
творчай інтэлігенцыі ў складзе Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева,
Андрэя Хадановіча, Славаміра Адамовіча, Сяржука Сыса, Аксаны Данільчык,
Уладзіміра Арлова, Аляксандра Федуты, Валярыны, Міхася Башуры і Галіны
Дубянецкай;
прадстаўніца творчай інтэлігенцыі Эстоніі – паэтка Вольга Гаранская.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг