Першую прэмію "Нефармат" уручаць у лютым 2009 года

У аўторак, 2 верасня, адбылася афіцыйная прэзентацыя новай літаратурнай прэміі Расіі"Нефармат", заснаванай для аўтараў не старэй за 27 гадоў. Доўгі спіс канкурсантаў стане вядомы ў першы тыдзень лістапада, кароткі - у сярэдзіне студзеня наступнага года, імя фіналіста назавуць у лютым. Прэміі прысуджаюцца ў трох намінацыях: паэзія, малая і вялікая проза. Грашовы прыз у кожнай з намінацый складае 70 тысяч рублёў, а галоўны прыз - 115 тысяч.

 

Старшынёй журы прэміі стаў Юры Мамлееў; разам з ім ацэньваць дэбютантаў будуць тэлевядучая Ксенія Сабчак, крытык Лёваў Данілкін, паэт і "літаратурны хуліган" Андрэй Арлоў.

Фармат прэміі "Нефармат" вызначаны досыць размыта: "Тое, што не ўкладваецца ў рамкі сучаснай літаратуры. У дадзеным выпадку рускай".

У Расеі ўжо існуе адна спецыяльная літаратурная прэмія для моладзі - "Дэбют", але яна, па меркаванні заснавальніка "Нефармата" Зміцера Ліпскерава, ужо стала часткай агульнага працэсу і істэблішменту, таму "Дэбюту" патрэбна антытэза.

 

Паводле Lenta.ru