Песні на вершы Дана Андэрсана па-беларуску

25 траўня ў 18.30
у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах Дзён шведскай
культуры адбудзецца музычная вечарына “Я струнаў меў чатыры…”, прысвечаная
шведскаму паэту Дану Андэрсану.
Дан Андэрсан нарадзіўся ў 1888 годзе і заўчасна пайшоў з жыцця ў 1920-м. Песні на яго вершы дагэтуль папулярныя ў Швецыі, а на радзіме паэта штогод праходзіць літаратурна-музычны фестываль у яго гонар. Нядзіўна, што многія вершы Дана Андэрсана ўвасобіліся ў песнях: яго паэзія вельмі музыкальная.
На музычнай вечарыне песні прагучаць па-шведску і па-беларуску ў выкананні Сафіі Лільі, Аляксея Жбанава, Віктара Рудэнкі і Кірыла Старасценкі. Шведскія музыкі Маціяс Свенсан, Марыя Ларсан і Сафія Лілья будуць акампанаваць на гітары, скрыпцы і флейце.
Вядоўца імпрэзы — Валярына Кустава.
Уваход вольны.