Песні забруджаных вёсак (аўдыё)
Дата публікацыі: 27.04.2016
1696
Гэта адметныя ўзоры веснавых спеваў беларуска-руска-ўкраінскага памежжа – стрэчаньскія, масленічныя, вяснянкі, юраўскія, троіцкія, русальныя песні. Іх спявалі з пачатку сакавіка («як на снезе паявяцца праталіны») і да чэрвеня («дакуль зязюля кукуе»).
Арыгінальныя запісы твораў паходзяць з архіву Юліі Літвінавай, Анджэя Бенькоўскага, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры, а таксама апублікаваных фальклорных крыніц. Гэтыя песні – напамін аб унікальнай рэгіянальнай спеўнай традыцыі, якая была знішчана атрутным радыёактыўным дажджом, але захавалася дзякуючы намаганням неабыякавых да падзей 30-ці гадовай даўніны збіральнікаў.
budzma.by