Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды — 17 снежня
У праграме: калядная чытанка-забаўлянка.
Кніга “Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды” пабачыла свет у серыі “Каляровы ровар” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч. Падрабязней ТУТ
Пра аўтара:
Свэн Нурдквіст нарадзіўся ў 1946 годзе ў Хельсінборгу (Швецыя) і на працягу ўсяго жыцця займаўся маляваннем. Працаваў архітэктарам, настаўнікам, ілюстратарам.
У 1983 годзе Свэн Нурдквіст перамог у конкурсе выдавецтва “Opal” на лепшую праілюстраваную кнігу. У кнізе "Блінны торт" чытачы ўпершыню пазнаёміліся са старым, якога завуць Пэтсан і яго коцікам Фіндусам, якія пазней сталі героямі цэлай серыі.
Кнігі Свэна Нурдквіста будуць цікавыя дзецям і дарослым ад 3 да 99 гадоў, яны перакладзеныя больш чым на 30 моваў свету.
Арганізатар — ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, партнёр грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”
Уваход вольны!
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

