«Плебейскія гульні» — новая кніга Франца Сіўко

Не прэтэндуючы  на валоданне ісцінай у апошняй інстанцыі, пісьменнік  падае і аналізуе падзеі сучаснага  жыцця  так, як яны  яму  бачацца  ў звязку з яго асабістым жыццёвым  досведам, уласнымі  маральнымі прыярытэтамі.

З трох змешчаных у выданні твораў у перыядычным друку раней з’яўляліся аповесць “Цымант” (у “Дзеяслове”) і ўрыўкі з аднайменнай з назваю кнігі аповесці “Плебейскія гульні” (у “Літаратурнай Беларусі”). Аповесць “Дзве вясны дзяцей Прыяпа” апублікаваная ўпершыню.

Наклад выдання – 300 асобнікаў, набыць можна ў кнігарні “Логвінаў”.

Настасся Лазебная, Віцебскае абласное аддзяленне СБП