Помнік Рыгору Барадуліну — збор сродкаў працягваецца!

У супрацоўніцтве з Ушачскім райвыканкамам быў вызначаны аб’ём неабходных падрыхтоўчых работ, якія бяруць на сябе раённыя ўлады. Згодна з зацверджаным тэрмінам, мантаж помніка плануецца завяршыць у жніўні-верасні 2015 г.
ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і МГА “ЗБС Бацькаўшчына” выказваюць падзяку ўсім, хто дапамагае, і заклікаюць яшчэ раз усіх неабыякавых людзей далучыцца да пачэснай справы па ўсталяванні помніка Рыгору Барадуліну!
Зрабіць гэта можна, пералічыўшы грошы на дабрачынны рахунак, адкрыты на імя яго ўнучкі:
ААТ «Беларусбанк» філіял 514 код 614 УНП 100420097
код віда ўклада 9004 (дамова дабрачыннага рахунка №000039)
атрымальнік Кліміна Дамініка Канстанцінаўна
прызначэнне плацяжа – добраўпарадкаванне пахавання
Ажыццявіць плацёж можна ў любым аддзяленні банка і таксама з дапамогай інфакіёскаў і Інтэрнэт-банкінгу (выбраць — «Плацяжы» — «Адвольныя плацяжы» — «Плацёж па рэквізітах» – нумар транзітнага рахунка 3819382102369).
Прэсавая служба СБП