Пра аўтарскае права дыскутавалі ў Берасці і Гародні

На семінары па аўтарскім праве ў рэдакцыі газеты "Брэсцкі кур'ер"

Юрыстка Вольга Сямашка чытае лекцыю ў Цэнтры гарадскога жыцця #uCentry

Вольга Сямашка і Сяргей Астравец

Былі абмеркаваныя актуальныя пытаньні сучаснага стану выдавецкай справы і ўзаемаадносінаў аўтара і дзяржавы.

У далейшай праграме семінараў – Гомель і Віцебск. Арганізатары будуць радыя бачыць усіх цікаўных. Даты і месца правядзення будуць вядомыя пазней – сачыце за анонсам!

Таксама ў Берасці ў рэдакцыі газеты “Брэсцкі кур’ер” 4 снежня з удзелам аўтраў адбылася прэзэнтацыя 8-га нумару абласнога літаратурнага альманаха “Жырандоля”. На сустрэчы прысутнічалі аўтары выдання і рэдакцыйная калегія. Памочнік старшыні ГА “СБП” Усевалад Сцебурака прывітаў прысутных, распавеў пра бягучыя справы арганізацыі ў сувязі з падрыхтоўкай да справаздачна-выбарчага з’езду ды павіншаваў берасцейцаў з выхадам калектыўнага зборніка.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", фота Яраслава Іванюка, "Камунікат"