Прафесар Адам Мальдзіс адзначыў 60-годдзе творчай дзейнасці

Як піша 8 верасня «Астравецкая праўда», ён прысвяціў свой час і рэдагаванню чужых напрацовак, і зусім мала часу заставалася ў яго на пісьменніцкую дзейнасць. Таму сярод напісанага ім можна знайсці толькі адзін мастацкі твор – гістарычную аповесць з лірычнай назвай “Восень сярод вясны”.

Усіх жа публікацый у прафесара Мальдзіса – каля 900, у тым ліку кнігі “Творчае пабрацімства”(1966), “Падарожжа ў ХІХ стагоддзе” (1969), “Традыцыі польскай асветы ў беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя” (1972), “Таямніцы старажытных сховішчаў” (1974), “Шляхі вялі праз Беларусь” (1980, у сааўт. з В.П. Грыцкевічам), “На скрыжаванні славянскіх традыцый”, “Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры ХVІІІ стагоддзя”, “Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча”. А яшчэ – добра вядомы ў нашым раёне краязнаўчы нарыс “Астравеччына, край дарагі…” (1977).

Адам Мальдзіс

Изображение 1

Па інфармацыі Вікіпедыі, ён нарадзіўся 7 жніўня 1932 года ў вёсцы Расолы Астравецкага раёна.

Вясковы хлопец пачынаў свой шлях з публікацыі вершаў і невялікіх допісаў у розных перыядычных выданнях. Стала ж увайшоў у літаратуру ён ужо будучы студэнтам факультэта журналістыкі БДУ, калі газета “Літаратура і мастацтва” апублікавала рэцэнзію на раман П. Пестрака “Сустрэнемся на барыкадах”. Было гэта 4 верасня 1954 года – значыць, сёлета ён, доктар гістарычных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Адам Восіпавіч Мальдзіс адзначае 60-годдзе пачатку літаратурнай дзейнасці.

Часта яго працу называюць тытанічнай. Яму ўдалося зрабіць многае для адраджэння нацыянальнай культуры, вярнуць з небыцця столькі гістарычных старонак.

У музеі Гудагайскай школы адведзена прафесару Мальдзісу пачэснае месца – ён нядоўгі час быў вучнем гэтай школы.

Паводле «Астравецкай праўды»Вікіпедыі
Фота з сайта nn.by

kraj.by