Прафесар Арнольд Макмілін: «Я б на месцы беларускіх пісьменнікаў арыентаваўся на нямецкі рынак»

Часопіс «Большой» адправіў Дзмітрыя Навіцкага на Міжнародны кангрэс
даследчыкаў Беларусі, дзе ён і пазнаёміўся з прафeсарам рускай літаратуры
Лонданскага ўнівeрсітэта Арнольдам Макмілінам. Сёння яны гутараць пра
беларускую літаратуру.
― Арнольд, якія творы беларускай літаратуры вы можаце параіць з пазнакай
"сусветны ўзровень"?
― Без аніякіх сумневаў, гэта «Мёртвым нe баліць» і «Сотнікаў» Васіля Быкава. Так,
як ён раскрывае тэмы маралі і слабасці, не ўмее рабіць ніхто. Уладзімір Караткевіч
«Хрыстос прызямліўся ў Гародні» ― геніяльны твор. З сучасных я б адзначыў
Уладзіміра Арлова, Алeся Разанава і Андрэя Хадановіча. Вельмі добрая
літаратура.
― За савецкім часам у беларускай літаратуры было даволі шмат гучных імёнаў:
Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч. Ёсць меркаванне, што цяпер «якасць»
беларускай літаратуры моцна ўпала. Ці згодныя вы з гэтым?
― Я б так не сказаў. Караткевіч і Быкаў былі зусім нядаўна: можна сказаць,
што яны пакуль яшчэ ёсць сучаснай беларускай літаратурай. І цяпер, пасля
распаду Савецкага Саюза, у вас з'явілася шмат новых цікавых
пісьменнікаў. Таленавітых, якіх я з задавальненнем чытаю. Балахонаў, напрыклад.
Ці Альгерд Бахарэвіч. Вельмі добры пісьменнік. Але, як ні дзіўна,
Бахарэвіча больш ведаюць у Нямеччыне, чым у Беларусі. Андрэя Федарэнку я
паважаю, ён піша гісторыю ― але ў сучасным духу.
У паэзіі лёгка знайсці моцных аўтараў: Барадулін, напрыклад, Бураўкін ― вельмі
добрыя паэты. Ёсць таксама шмат добрых маладых паэтак ― напрыклад, мая
любімая Вальжына Морт, Віка Трэнас. І самая лепшая ― Вольга Гапеева. Яна
прыгожая і вельмі разумная, унікальны чалавек. Ёсць і іншыя. Таму я б
хаваць вашу літаратуру не стаў. Упэўнены, што вось-вось з'явяцца і іншыя,
вельмі моцныя пісьменнікі.
― Як вы лічыце, каго з беларускіх пісьменнікаў трэба перакладаць для «вонкавага»
свету?
― Таго ж самага Быкава. Свет пра яго амаль нічога не ведае ― не ў апошнюю
чаргу праз кепскія пераклады. Тыя, што ёсць, зроблены абыяк: «У лесе ў
партызан скончыліся алоўкі ...» ― у літаральным пeракладзе на англійскую мову
гэта ідыятызм! Хоць «Сотнікава», напрыклад, добра пераклалі. Быкаў у
добрым перакладзе будзе вельмі цікавы. З сучасных пісьменнікаў я б пераклаў
апошні раман Бахарэвіча і яго апавяданні. Але вы зразумейце: перакладаць
беларускіх аўтараў ― няўдзячная праца. Вельмі цяжка знайсці выдавецтва,
якое пагодзіцца на гэта. Бо выдавецкі бізнэс - гэта, у першую чаргу,
бізнэс. Таму растлумачыць камусьці ў Англіі, што трэба друкаваць не Гары
Потэра, а Быкава бывае вельмі складана, хоць трэба сказаць, што няма дэфіцыту сапраўды
добрых англійскіх і амерыканскіх кніг.
Дарэчы, вам гатовыя дапамагаць немцы. У Нямеччыне наогул шмат перакладаў
замежнай літeратуры, уключаючы бeларускую. Гэта так званае «пачуццё віны» ―
можeт быць, аналагічна сітуацыі ў Англіі, гдe шмат перакладаюць пісьменнікаў з
былых калоній. Калі разглядаць літаратуру як бізнес, я б на вашым месцы
арыентаваўся на нямецкі рынак. Просты прыклад: у Англіі шмат літаратурных
прэмій. І ў іх, асабліва гадоў дзесяць таму, увесь час выйгравалі людзі, што
пішуць пра Індыю і Пакістан. Ёсць пэўныя трэнды, таму для беларусаў рынак
Нямеччыны відавочна перспектыўней.
З чаго мы пачыналі? З перакладаў? Ваша паэзія наогул не перакладаецца,
бо перакладчык і сам мусіць быць паэтам. Напрыклад, вылучылі Барадуліна на
Нобелеўскую прэмію. Я атрымаў ад камітэта ліст з пытаннем «Як я ацэньваю
яго творчасць?» Вядома, я лічу eго геніем. Але пачаў шукаць пераклады, каб
пераканаць нарвежцаў, а перакладаў на ангельскую амаль няма. Тыя, што
ёсць, вельмі прымітыўныя. Сам, натуральна, чытаю Барадуліна ў арыгінале,
але гэта нe дапамагло норвeжскаму камітэту. Вершы наогул цяжка
перакладаць. Лазінскі перакладаў Шэкспіра літаральна ― атрымалася дакладна,
але паныла. А ў перакладах Пастарнака гэта новы твор.Пераклады Бродскага
на ангельскую бліскучыя: ён геній, і яго перакладалі сапраўдныя таленты. Плюс
да ўсяго Рыгор Барадулін, напрыклад, лічыцца недасяжным для замежнікаў, такім
чынам мала шанцаў рабіць зразумелыя пераклады ...
― Выяўляецца, што адразу пасля напісання твора беларускі пісьменнік мусіць
заказваць і аплачваць пераклад?
― Я гэтага не казаў. Але ў мяне часта пытаюцца: як зрабіцца вядомым? Адказ: толькі праз пераклады. Быкаў зрабіўся вядомым праз свае пераклады на рускую мову. Еўропе цікава чытаць пра беларусаў: вось Разанаў цяпер вылучаецца за мяжой, яго пачынаюць пазнаваць, асабліва ў Нямеччыне. Сама Беларусь цікавая свету нe заўжды з добрых нагодаў. Вы самі пра бeларускую літаратуру мала пішаце: беларускі брэнд ― пісаць за грошы рускія раманы. Быць літаратурнымі неграмі. А навошта? Лепш бы на сваёй мове пісалі.
Але я не ведаю, што трэба пісаць беларусам, каб стаць вядомымі. Не ведаю... Вазьміце, халера з ім, «Гары Потэра»: было 178 рэдакцый, якія адмовілі
аўтару. І нарэшце нейкая адна прыняла ― і сарвала банк. Таму
выдавецкі бізнэс, вядома, бізнес ― але яшчэ і шанцаванне.
― Дык можа, беларусам адразу пісаць раманы на ангельскай?
― Напрамілы бог, не трэба. Пішыце лепш на беларускай мове. Бо
літаратура ― гэта, у першую чаргу, мова. Вядома, у свеце былі выпадкі,
калі пісьменнікі пісалі не на «сваіх» мовах: вельмі часта так робяць нарвежцы, якія
пішуць на ангельскай. Галандцы часта ― на нямецкай ці ангельскай. Але
разлічваць на поспех толькі праз ангельскую мову ― глупства, добрую літаратуру
заўсёды рана ці позна перакладуць ― хоць бы на рускую мову. Таму пішыце
добрую літаратуру на роднай мове.
― Ці існуе, да прыкладу, ірландская літаратура? І ці можна становішча беларускай
літаратуры параўнаць са становішчам ірландскай?
― Нeкаторыя з лепшых пісьменнікаў Англіі ― ірландцы і шатландцы. Але яны
лічацца англа-ірландскімі пісьменнікамі. Наколькі я ведаю, на сёняшні
дзень мала літаратуры пішацца або нават застаецца на мясцовай ірландскай мове,
якая, дарэчы, ніколі нe была такой моцнай, як бeларуская. Баюся, калі ваша
літаратура стане расійскай, гэта будзе трагедыяй.
― Класічнае пытанне ад часоў з'яўлення кіно: а ці патрэбная сучаснаму свету
класічная літаратура? Можа, час пераключацца на блогі і канчаткова «пайсці» ў Інтэрнэт?
― Калі такі час прыйшоў, я гатовы засіліцца. Мабыць, я састарэў. Але займацца
блогінгам зусім не хочацца. І, як паказвае досвед, Інтэрнэт― адно,
літаратура ― зусім іншае. Таму класічная літаратура можа быць спакойная:
яе яшчэ рана хаваць. Сам я ў Інтэрнэце чытаю http://www.kamunikat.org, знаёмлюся
з беларускімі пісьменнікамі. І адсочваю вынікі футбольных матчаў: я наогул
перакананы, што Інтэрнэт карысны мнe галоўным чынам, каб даведвацца пра вынікі
футбольных матчаў і атрымліваць (хоць нe заўжды дакладную) інфармацыю.
― У Лондане шмат беларускіх кніг?
― Беларускія кнігі ёсць у 3-4 бібліятэках Лондана. Часта я аддаю свае
лішнія кнігі ва ўніверсітэцкую бібліятэку. Актыўна заказвае бeларускія
кнігі Брытанская бібліятэка: беларусы прыязджаюць у Лондан, ім цікава пачытаць. Таму
беларус у ангельскай сталіцы без літаратуры не застанецца, выбар ёсць. І я
аддаю перавагу вывучэнню беларускай літаратуры менавіта ў Лондане. Там мне
жыць прасцей. Я часта прыязджаў і прыязджаю ў Беларусь ― мне вельмі
падабаецца ваша краіна. Але жыць у вас мнe было б няпроста.
― У кожнай літаратуры ёсць пэўная ідэя. Паэзія прыгнечаных, развагі пра
вялікую рускую душу - і далей па спісе. Якая ідэя ў беларускай літаратуры?
― Не магу сказаць. Вельмі шырокая. Гісторыя (старажытная і ХХ стагоддзя)
займае ў вашай літаратуры вялікае месца, і гэта не дзівіць, калі мець наўвеце
спробы нe толькі рускіх, але і нeкаторых бeларусаў скажаць і прымяншаць значэнне
бeларускай гісторыі і традыцый. Шмат таксама напісана пра вашую талерантнасць:
нават пачынаючы з анекдотаў пра цвік, украінца, беларуса і рускага. Але ў
гэтым ёсць і добрае: калі кепска пішаш пра рускую літаратуру, рускія злуюцца. А
беларусы маўчаць. Наогул, вы заўважна адрозніваецеся ад рускіх. Больш
ветлівыя, сціплыя. Добрыя. Гэтыя ж якасці мнe асабіста вельмі
падабаюцца, і яны часткова адлюстроўваюцца ў беларускай літаратуры.
Дзмітры Навіцкі
пераклад - lit-bel.org