Праграма святочных імпрэзаў да Дня нараджэння Максіма Багдановіча

8 cнежня 2013 года экскурсавод Павел Каралёў з удзелам супрацоўнікаў музея Максіма Багдановіча ў Мінску правядзе літаратурна-музычную вандроўку "Мінскае кола" Максіма Багдановіча. Маршрут: Мінск – Радашковічы – Краснае – Ракуцёўшчына – Сёмкава – Сёмкаў Гарадок – Мінск.

У праграме таксама музычна-паэтычная вечарынай з удзелам беларускіх паэтаў і музычных выканаўцаў Андрэя Хадановіча, Таццяны Матафонавай і інш., а таксама віктарына, конкурс на лепшае чытанне верша Багдановіча і іншыя сюрпрызы...

Кошт 190 тыс. бел. руб., кампаніям у 4 чал. – зніжка. Запіс на экскурсію можна па тэл. +375255458430 (Валерыя)

9 снежня 2013 года ў 12.00 − урачыстае ўскладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу (вул. М. Багдановіча, сквер ля опернага тэатра). У 17.00 − літаратурна-музычная імпрэза “Ён нарадзіўся тут!” у Музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а), падчас якой можна будзе наноў адкрыць для сябе Мінск, паглыбіцца ў яго рамантычнае мінулае, пачуць грукат конак на ўжо неіснуючых брукаванках. Выступяць пісьменнікі Міхась Пазнякоў, Анатоль Бутэвіч, Навум Гальпяровіч.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"