Правілы перакладу

 «Боль­шой» ад­шу­каў пе­рак­ладчы­каў, якія па­пуля­рызу­юць на­шу літа­рату­ру ў све­це, і выс­ветліў, на­вош­та ім усё гэ­та спат­рэбіла­ся.

Го Касіна: ”Знішчыць стэ­рэ­аты­пы”

Японія, 1972 г. н.
Пе­рак­лаў вер­шы Ры­гора Ба­радуліна

Я суп­ра­вад­жаў японскіх «пры­ём­ных» баць­коў, якія зап­ра­шалі да ся­бе бе­ларускіх дзя­цей з заб­руджа­ных ра­ды­яцыяй рэгіёнаў, а пас­ля пры­язд­жалі ў Бе­ларусь, каб суст­рэц­ца з іх сем’ямі. Я да­пама­гаў ім як доб­ра­ах­вотны пе­рак­ладчык. Так у мя­не ат­ры­мала­ся на­ведаць Мінск у 1999 год­зе.

Я цікавіўся бе­ларус­кай гісто­ры­яй і куль­ту­рай, бо яна відоч­на ад­розніва­ец­ца ад ра­сей­скай, якую я вы­вучаў, калі быў сту­дэн­там у Японіі. Так ат­ры­мала­ся, што пра­фесар Ямасіта Сюньіці ва ўніверсітэ­це На­гасакі, які доўгі час суп­ра­цоўнічаў з бе­ларускімі на­вукоўцамі ў дас­ле­даванні нас­тупс­тваў Чар­но­быль­скай ава­рыі, быў ініцы­ята­рам пе­рак­ла­ду тво­раў Ры­гора Ба­радуліна на японс­кую мо­ву. Ён шу­каў ча­лаве­ка, які здо­леў бы гэ­та зрабіць, і знай­шоў мя­не.

На­огул жы­хары На­гасакі ад­чу­ва­юць глы­бокую сімпа­тыю да­пацяр­пе­лых ад ра­ды­яцыі, бо самі пе­ражылі атам­ную бам­бардзіроўку.  У выніку мы аб­ралі вер­шы Ба­радуліна са зборнікаў «Ксты» і «Быць», звя­заныя з хрысціянс­твам і Чар­но­быль­скай ава­ры­яй.

Мне як за­межніку цяж­ка ацэнь­ваць бе­ларус­ка­моўную па­эзію. Але я ад­чу­ваю асаблівую пры­гажосць у ка­роткім, але вельмі арыгіналь­ным склад­зе вер­шаў Ба­радуліна. Гэ­та мож­на па­раўнаць з японскімі па­этыч­нымі фор­мамі тан­ка аль­бо хай­ку.

Са­мы вя­домы бе­ларускі пісь­меннік у Японіі — Свят­ла­на Алексіевіч. Амаль усе яе тво­ры пе­рак­ладзе­ныя на японс­кую мо­ву. Ёсць не­калькі пе­рак­ла­даў Васіля Бы­кава. Але ўво­гуле ў Японіі людзі ня­шмат ве­да­юць пра бе­ларус­кую літа­рату­ру. Та­му што па­куль ма­ла пе­рак­ладзе­на. Хо­чац­ца не­як змяніць гэ­тую сіту­ацыю.

Існу­юць роз­ныя стэ­рэ­атып­ныя ўяўленні пра Бе­ларусь. Нап­рыклад, мож­на зга­даць «па­мяр­коўнасць» ці трагічнасць (вай­на, Чар­но­быль). Але мне па­даба­юц­ца тво­ры, якія пе­ракуль­ва­юць шаб­лонны воб­раз і па­каз­ва­юць якую-не­будзь но­вую маг­чы­масць.

Вось Ба­радулін напісаў верш, у якім Бе­ларусь пры­падаб­ня­ец­ца да свя­тога ўгодніка. Ён з’яўля­ец­ца надз­вы­чай ціхім і цярплівым, ён стаіць у арэ­оле ра­ды­яцый­на­га свят­ла. Гэ­та іронія ці, хут­чэй за усё, «бунт» суп­раць стэ­рэ­аты­пу. З да­памо­гай такіх тэкс­таў літа­ратур­ныя воб­ра­зы транс­фар­му­юц­ца і ўзба­гача­юц­ца.

Уво­гуле мя­не цікавіць моўная сіту­ацыя ў Бе­ларусі. З ад­на­го бо­ку, ма­ла люд­зей раз­маўляе па-бе­ларус­ку ў паўсяд­зённым жыцці. З інша­га — існуе шмат пісь­меннікаў, якія пішуць ме­навіта на на­цы­яналь­най мо­ве. Я б ха­цеў да­ведац­ца, у якой ме­ры літа­рату­ра мо­жа паўплы­ваць на лёс мо­вы.

На вост­ра­ве Ха­кай­да, дзе я ця­пер жы­ву, ай­нскі на­род з цяж­касцю на­мага­ец­ца ад­навіць і за­хаваць сваю мо­ву. Я ўпэўне­ны, што бе­ларус­кая літа­рату­ра мо­жа па­казаць доб­ры прык­лад.


bem

Анд­рэ Бём: ”Бе­ларус­кая літа­рату­ра жы­ве маргіналь­ным жыц­цём”

Ня­меч­чы­на, 1974 г. н.
Пе­рак­ла­даў тво­ры Вікта­ра Жы­буля, Зміце­ра Вішнё­ва, Але­ся Ра­зана­ва і інш.

У ве­расні 1999 го­да я пры­ехаў ву­чыц­ца ў Мінск. Для мя­не бы­ло важ­на ве­даць не толькі рус­кую, але і бе­ларус­кую мо­ву. По­тым я па­чаў пе­рак­ла­даць бе­ларус­кую літа­рату­ру. І рабіў гэ­та та­му, што яе не­да­ацэнь­ва­юць за мя­жой. У тым ліку ў Ня­меч­чы­не.

Бе­ларус­кая літа­рату­ра жы­ве маргіналь­ным жыц­цём. Яна ма­ладая, не­вядо­мая і яш­чэ ў по­шуках. Су­час­ныя бе­ларускія пісь­меннікі, якія на­ват не зас­пелі са­вецкі пе­ры­яд, пры­вабліва­юць мя­не сва­ёй «све­жас­цю». Але ёсць і так зва­ныя класікі, якія па­даба­юц­ца мне тым, што ў іх тэкс­тах існуе ней­кая бе­ларус­касць.

Кож­ны аўтар піша па-свой­му, ёсць шмат адхілен­няў ад літа­ратур­най мо­вы. Шмат ды­ялек­тызмаў: ук­раінізмаў, па­ланізмаў і — на­тураль­на! — русізмаў. Не ўсе сло­вы, ужы­тыя ў тэкс­тах, мож­на знай­сці ў слоўніках. Пе­рак­ла­да­ючы, не абыд­зешся без ва­лодан­ня рус­кай мо­вай. Грун­тоўныя ве­ды поль­скай так­са­ма не пе­раш­кодзяць.

Мне па­да­ец­ца, што бе­ларус­кая літа­рату­ра заўсё­ды буд­зе ўспры­мац­ца ў палітыч­ных кан­тэкс­тах. Тво­ры бе­ларускіх пісь­меннікаў бу­дуць чы­таць як палітыч­ныя прыз­нанні аль­бо вы­каз­ванні. Так­са­ма літа­ратур­ны пра­цэс на Бе­ларусі буд­зе заўжды за­лежаць ад не­калькіх ча­лавек, якія прад­вызна­ча­юць агуль­нае развіццё і тэн­дэнцыі. Літа­ратур­ная сцэ­на на Бе­ларусі вельмі цес­ная.

У Ня­меч­чы­не ў роз­най сту­пені ве­да­юць Васіля Бы­кава, Ян­ку Ку­палу, Анд­рэя Ха­дановіча, Аль­гер­да Ба­харэвіча. Я зна­ёмы з боль­шас­цю су­час­ных бе­ларускіх аўта­раў. Ка­го пе­рак­ла­даю ця­пер, не ска­жу! Але я б ніколі не пе­рак­ла­даў тво­ры, у якіх ад­чу­ва­ец­ца са­вецкі аль­бо пост­са­вецкі дух.


bra

Ула­дас Бра­зюнас: “Бе­ларус­ка-літоўскі субс­трат”

Літва, 1952 г. н.
Пе­рак­лаў вер­шы Уладзіміра Ар­ло­ва, Ле­аніда Дрань­ко-Май­сю­ка, Сяр­гея Пры­луц­ка­га

У ся­рэдзіне васьмідзя­сятых у Літве па­чаў вы­давац­ца аль­ма­нах «Ve­idai» («Тва­ры»), і яго­ны рэ­дак­тар пап­расіў мя­не, ма­ладо­га па­эта, пе­рак­ласці па не­калькі вер­шаў Сер­жу­ка Со­кала­ва-Во­юша і Але­ся Усені. По­тым на­дышоў доўгі пе­рапы­нак, і мае пе­рак­ла­ды бе­ларус­кай літа­рату­ры ад­навіліся толькі ў гэ­тым ты­сяча­годдзі, калі па­эзія най­бліжэй­шых су­сед­зяў ста­ла ізноў ціка­вай для на­шага дру­ку.

Я дзя­кую лё­су за суст­рэ­чу з Анд­рэ­ем Ха­дановічам: ме­навіта праз яго я па­чаў паз­на­ваць і пе­рак­ла­даць многіх бе­ларускіх ка­лег. Ця­пер у ма­ёй асабістай не­фар­маль­най ан­та­логіі пе­рак­ла­даў бе­ларус­кай па­эзіі пры­сутніча­юць такія роз­ныя імё­ны, як Уладзімір Ар­лоў, Ры­гор Ба­радулін, Ге­надзь Бу­раўкін, Ніл Гілевіч, Ана­толь Сыс, Сяр­гей Пры­луцкі, Валь­жы­на Морт і шмат іншых.

Хто чы­тае мае пе­рак­ла­ды ў Літве? Уго­лас — я сам у раз­настай­ных аўды­торы­ях. У кнігах, у пе­ры­ёды­цы — роз­ныя людзі.

Я сам па­эт з ка­ранямі міфа­лагічнымі, гіста­рыч­нымі, фаль­клор­нымі і яск­ра­ва ад­чу­ваю, як гэ­тыя ка­рані, літоўскія і бе­ларускія, шчыль­на пе­рап­ля­та­юц­ца ў глыбіні агуль­на­га субс­тра­ту на­шых двух на­родаў, як яны вы­рас­та­юць агуль­нымі ар­хе­тыпамі ў твор­чай падс­вя­до­масці.

Калі б не не­като­рыя штуч­ныя пе­ра­шко­ды на­шай сва­бод­най ка­муніка­цыі, літоўцы, ле­пей спаз­наўшы бе­лару­саў, ад­чулі б больш блізкі з імі склад інтэ­лек­ту і ду­шы, чым на­ват з ла­тышамі. І пры­чына гэ­таму — больш цес­нае гіста­рыч­нае су­жыц­це, агуль­ны наст­рой куль­ту­ры на ка­таліцкі, а не на пра­тэс­танцкі лад (не­залеж­на ад рэлігіі, якая пе­рава­жае), ды і глыбінныя ка­рані…

Леп­шая част­ка вя­домай мне па­эзіі — гэ­та каш­тоўнасць, якой Бе­ларусь мусіць га­нарыц­ца. І ша­наваць люд­зей, якія ства­ра­юць та­кую па­эзію.


dybol

То­мас Вай­лер: “111 га­доў без Но­беля”

Ня­меч­чы­на, 1978 г. н.
Пе­рак­лаў Аль­гер­да Ба­харэвіча

Я ву­чыўся на пе­рак­ладчы­ка з рус­кай і поль­скай мо­ваў і слу­хаў ад­ну­адзіную лек­цыю аб бе­ларус­кай літа­рату­ры, якую чы­талі сту­дэн­там-славістам у Лей­пцыгскім універсітэ­це. Та­ды мы пра­ходзілі ў ас­ноўным класіку, але трап­ляўся і нейкі Алесь Ра­занаў, яко­га ўжо пас­пелі пе­рак­ласці на ня­мец­кую.

Я шу­каў моц­ных бе­ларускіх пісь­меннікаў свай­го па­кален­ня. Нядзіўна, што хут­ка спат­каў Аль­гер­да Ба­харэвіча. Пра­чы­таўшы яго­ную кнігу «Ніякай літасці Ва­лянціне Г.», я знай­шоў там шмат ціка­вага і за­хап­ляль­на­га. За­хаце­лася заг­лыбіцца ў гэ­тыя тэкс­ты. Пе­рак­лад апы­нуўся над­зей­ным срод­кам.

Ча­сам пры пе­рак­ладзе ўзнікалі праб­ле­мы з выт­лу­мачэн­нем рэ­алій, якія ня­мец­ка­му чы­тачу ма­ла пра што ка­жуць (Чу­мак і Кашпіроўскі, Іржы Гро­шак, Панікоўскі, Ігар Се­вяранін). Але я з асаблівай аса­лодай ла­маю га­лаву над такімі рэ­чамі.

Аль­герд — доб­ры стыліст. Ён ства­рае пе­рака­наўчых пер­са­нажаў і адор­вае іх лё­самі, да якіх нель­га зас­тацца абы­яка­вым. Мне па­даба­ец­ца яго­ны гу­мар. Але кож­ным ра­зам, калі я су­тыка­юся з ва­шай літа­рату­рай, пе­рада мной паўстае пы­тан­не: як пе­рак­ласці на ня­мец­кую мо­ву «тра­сян­ку»?

Калі ў Ня­меч­чы­не і ве­да­юць бе­ларус­ка­га пісь­менніка, то, хут­чэй за ўсё, не ве­да­юць, што ён бе­ларускі. Вя­домы Бы­каў, Свят­ла­на Алексіевіч, «Го­рад СОН­ца» Кліна­ва ішоў да­волі пас­пя­хова. У вас шмат адо­раных па­этаў: люб­лю Вікта­ра Жы­буля, Ве­ру Бур­лак, Уладзіміра Ар­ло­ва. Знай­сці та­ленавітых пра­заікаў ця­жэй.

Мы з ка­легамі ства­рылі сайт www.li­tera­bel.de, на якім мож­на паз­на­ёміцца з ак­ту­аль­нымі бе­ларускімі пісь­меннікамі і іх тэкс­тамі на ня­мец­кай мо­ве. Я ста­ра­юся ладзіць суст­рэ­чы з ва­шымі аўта­рамі ў Ня­меч­чы­не і пра­паную свае проб­ныя пе­рак­ла­ды ня­мецкім вы­давецт­вам. Пос­пехі ёсць: з 2012 па 2014 год бе­ларус­кая літа­рату­ра ра­зам з поль­скай і ўкраінскай прэ­зен­ту­ец­ца на Лей­пцыгскім кніжным кірма­шы.

Мне скла­дана наз­ваць асаблівасці бе­ларус­кай літа­рату­ры. Я ж на­ват не ве­даю, у чым спе­цыфіка ня­мец­кай. Ад­нак, чы­та­ючы бе­ларускія тво­ры, я чар­го­вым ра­зам пе­рака­наўся: мер­ка­ваць аб літа­рату­ры ле­пей не па на­цы­яналь­насці аўта­ра, а па якасці канк­рэт­на­га тэкс­ту.

Вер­шы-паліндро­мы Вікта­ра Жы­буля, аша­лам­ляль­ныя амбігра­мы Дзмітрыя Дзмітры­ева і вер­ша­казы Але­ся Ра­зана­ва — усё гэ­та не мае пат­рэ­бы ў пе­рак­ла­дзе. Хай існу­юць і да­лей у сваім цу­доўным ма­ленькім све­це на ра­дасць і здзіўлен­не тым выб­ра­ным, хто іх ра­зумее.

Бу­дучы­ня бе­ларус­кай літа­рату­ры? Змроч­ная, ка­неш­не. 111 га­доў Но­беля і нівод­на­га лаўрэ­ата!


dybol__3

Ніна Дзя­боль­ская: “Смак Баг­да­новіча”

Расія, 1937 г. н.
Пе­рак­ла­ла ліры­ку Максіма Баг­да­новіча, Ры­гора Ба­радуліна

З Бе­ларус­сю я паз­на­ёміла­ся яш­чэ ў васьмідзя­сятыя га­ды, калі суп­ра­цоўнікі Літа­ратур­на­га му­зея Максіма Баг­да­новіча па­чалі шу­каць сва­якоў май­го дзядзькі Дзіядо­ра Дзя­боль­ска­га, які быў сяб­рам па­эта ў Ярас­лаўлі.

Упер­шы­ню па­чуўшы бе­ларус­кую па­эзію, я ад­чу­ла мяк­касць мо­вы, нез­вы­чай­ную воб­разнасць і нейкі асаблівы смак. Велізар­нае ўра­жан­не пакіну­ла ў мя­не містэ­рыя ў ча­тырох ак­тах «На Ка­ляды», ар­тыстыч­на вы­кана­ная аўта­рам Эду­ар­дам Акуліным.

На ад­ной з кан­фе­рэн­цый Літа­ратур­на­га му­зея я да­веда­лася, што Максіма Баг­да­новіча пе­рак­ла­далі на англій­скую мо­ву. Па­дума­лася, што па-фран­цузс­ку яго­ныя вер­шы му­сяць гу­чаць яр­чэй. Па вяр­танні да­моў я пасп­ра­бава­ла пе­рак­ласці «Зя­зюлю» і, са­бе надзіва, зра­зуме­ла, што гэ­та не толькі маг­чы­ма, але і вельмі ціка­ва.

Калі па­эт і пе­рак­ладчык Сяр­гей Панізнік да­ведаўся аб ма­ёй пра­цы, ён пап­расіў мя­не пе­рак­ласці «Ксты» Ба­радуліна і даў ка­ар­ды­наты Іва­на Ця­рэнцьевіча Бур­са­ва, які стаў маім мас­коўскім кан­суль­тан­там па бе­ларус­кай мо­ве. Ме­навіта яму я аба­вяза­ная ра­зумен­нем не толькі бе­ларус­кай па­эзіі, але і са­мой бе­ларус­кай існасці.


Мер­ка­ванні

 

Зміцер Вішнёў,  літа­ратар:

— Асабіста ацэнь­ваць якасць пе­рак­ла­даў сваіх тво­раў мне цяж­ка, бо я не паліглот, я ве­даю не шмат мо­ваў. На дад­зе­ны мо­мант я маю пас­та­ян­на­га пе­рак­ладчы­ка на ня­мец­кую — Марціну Якаб­сан — і суп­ра­цоўніцтвам з ёй у цэ­лым за­даво­лены. З намі падпіса­ны кант­ракт на вы­дан­не май­го ра­мана «За­мак, па­буда­ваны з крапівы». Кніга мусіць з’явіцца ў прэс­тыжным ня­мецкім вы­давецт­ве «lux­bo­oks».

Рэ­ак­цыя чы­тачоў вельмі важ­ная, і праз яе я ве­даю пра не­като­рыя хібы сваіх тво­раў, што былі над­ру­кава­ныя за мя­жой. Ме­навіта гэ­та і падш­тур­хну­ла да спы­нен­ня суп­ра­цоўніцтва з не­като­рымі пе­рак­ладчы­камі.

 

Ге­оргій Мар­чук,  сак­ра­тар Са­юза пісь­меннікаў Бе­ларусі:

— Мы на­ладзілі доб­рыя ста­сункі з не­като­рымі краінамі СНД: най­перш — з Тад­жыкіста­нам, Азер­бай­джа­нам, Кыр­гызс­та­нам і Ка­захс­та­нам. Але трэ­ба шы­рэй вы­ходзіць, бо мы ма­ем, што пра­пана­ваць Еўро­пе. Сён­ня ў нас цу­доўная бе­ларус­кая па­эзія! Ёсць неб­лагія рэ­чы ў про­зе, асабліва апо­весці і апа­вяданні. Ра­ман на­рад­жа­ец­ца рэд­ка: не ўсім дад­зе­ны та­лент эпічна­га ахо­пу ча­су.

Ця­пер у нас ус­та­лява­ны доб­ры кан­такт з Ве­несу­элай. Трыц­цаць су­час­ных бе­ларускіх пра­заікаў пе­рак­ла­да­юц­ца на гішпанс­кую мо­ву, і на па­чат­ку го­да мы буд­зем рэ­камен­да­ваць іх вы­давецт­вам Ве­несу­элы. Паўго­да та­му ў нас гас­ця­валі ве­несу­эль­скія пісь­меннікі. За­раз мы буд­зем спра­баваць вый­сці на лаціна­аме­рыканскія прас­то­ры. Гэ­та вельмі знач­ны, сур’ёз­ны пра­рыў.

 

Віктар Жы­буль,  па­эт:

— Звы­чай­на кан­такты з пе­рак­ладчы­камі на­ладж­ва­юц­ца ў рам­ках міжна­род­ных куль­тур­ных пра­ек­таў — як бы­ло ў нас ня­даўна з Гер­маніяй, Шве­цы­яй, Ук­раінай, Расіяй, Поль­шчай. Але ёсць пэўныя скла­данасці. За­меж­ныя пісь­меннікі пры­язд­жа­юць да нас, на­шы — да іх, ад­бы­ва­юц­ца суст­рэ­чы, вы­ход­зяць пе­рак­ла­ды… А по­тым — раз, і пра­ект спы­ня­ец­ца (нап­рыклад, за­канч­ва­ец­ца фінан­са­ван­не). І кан­такты аб­ры­ва­юц­ца. Ат­рымліва­ец­ца та­кая вось эпіза­дыч­насць у міжна­род­ных зносінах.

Аль­бо ўлазіць палітыч­ны фак­тар. Вось былі ў нас цу­доўныя бе­ларус­ка-шведскія літа­ратур­ныя су­вязі, але выс­лалі Стэ­фана Эрык­са­на, зак­рылі ам­ба­саду, і не­вядо­ма ця­пер, калі і як гэ­тыя су­вязі ад­но­вяц­ца.

І яш­чэ ад­на праб­ле­ма: за­межнікі гэ­так­са­ма ля­ну­юц­ца чы­таць, як і бе­лару­сы.

 

Антон Пугаўкін, Большой

budzma.org