“ПрайдзіСвет” абяцае здзівіць

21 красавіка ў кнігарні “логвінаЎ” часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” ладзіць літаратурную вечарыну “Дзіва што!”. Вечарына пройдзе ў межах Месяца польскай літаратуры.



Польскімі дзівамі, дзівосамі і дзівацтвамі з недаверлівай беларускай публікай падзеляцца перакладчыкі:

Марыя Мартысевіч
Міхась Скобла
Андрэй Хадановіч
Марына Шода

Ганна Янкута
Кацярына Маціеўская
Марына Казлоўская
Тацяна Урублеўская
Сяргей Прылуцкі
Віялета Пачкоўская
Марыя Пушкіна
і інш.

Пры канцы вечарыны чакаецца правядзенне конкурсу на самы дзіўны твор.

Пачатак а 19-й.

Адрас кнігарні “логвінаЎ”: Мінск, пр. Незалежнасці, 37А.

prajdzisvet.org